ЗША ўнеслі ў чорны спіс 33 кітайскія кампаніі

Напружанасць паміж ЗША і Кітаем расце. Зараз міністэрства гандлю ЗША ўнесла ў чорны спіс шэраг арганізацый КНР за пераслед уйгураў і працу над зброяй масавага паражэння.

Міністэрства гандлю ЗША абвясціла аб унясенні ў чорны спіс 33 кітайскіх кампаній і ўрадавых арганізацый. Адпаведныя санкцыйныя спісы з'явіліся ў пятніцу, 22 траўня, на сайце міністэрства.

Восем кампаній і Інстытут судовай экспертызы Міністэрства грамадскай бяспекі КНР апынуліся пад санкцыямі з-за ўдзелу ў «кампаніі рэпрэсіяў і масавых незаконных затрыманняў» ў дачыненні да уйгурскага і іншых мусульманскіх меншасцяў. Астатнія кампаніі і арганізацыі ЗША падазрае ў дзейнасці, якая будзе пагражаць нацыянальнай бяспецы краіны, і стварэнні зброі масавага паражэння.

Усім кампаніям, занесеным у чорны спіс, забаронена экспартаваць тавары і тэхналогіі з ЗША.

Напружанасць паміж ЗША і Кітаем расце пасля абвінавачванняў ва ўтойванні інфармацыі аб зараджэнні пандэміі, якія высунуў супраць Пекіна прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. У траўні ў Сенат Кангрэса ЗША быў вынесены законапраект, які дазваляе Трампу ўвесці санкцыі супраць Пекіна за адмову ў супрацоўніцтве пры высвятленні прычын узнікнення пандэміі каронавіруса.

Афіцыйны прадстаўнік УСНП Чжан Есуй у пятніцу на адкрыцці штогадовай сесіі кітайскага парламента прыгразіў ЗША «мерамі помсты», калі Кангрэс ЗША ўвядзе санкцыі супраць Кітая па гэтай прычыне.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: