Смерць Х'юза: Усё ж яна плоская!

Прэса фіксуе незвычайны феномен, які назіраецца пасля трагедыі Х’юза.

64-гадовы Майк Х’юз на працягу некалькіх гадоў збіраў у сябе ў гаражы паравую ракету, каб падняцца над Зямлёй і даказаць, што яна плоская, астранаўты — праплачаныя акцёры, а існуючыя здымкі Зямлі — мантаж. Нядаўна палёт адбыўся, аднак трываў некалькі хвілінаў. Хутка апарат упаў на зямлю разам з Майкам і разбіўся. 

Дзіўным чынам, але, як піша прэса, смерць Х’юза толькі павысіла папулярнасць забабонаў пра плоскую зямлю. І без таго, паводле апытанняў, кожны шосты амерыканец падзяляе думку нябожчыка. Колькасць сяброў Flat Earth Convention — клубу аматараў тэорыі пра тое, што нашая планета нагадвае талерку, — вымяраецца дзясяткамі тысяч. 

На думку экспертаў, мы ўпершыню сутыкнуліся з наступствамі прыходу ў дарослае жыццё першай генерацыі людзей, якія бяруць інфармацыю з інтэрнэту. «Да з’яўлення інтэрнэту колькасць сяброў Flat Earth Convention скарачалася, але цяпер, як і ў выпадку з крытыкамі Халакосту, робіцца ўсё больш людзей, якія спрабуюць знайсці масавае прызнанне ідэй, што, здавалася, даўно былі адкінутыя на сметнік гісторыі», — прызнае брытанская The Mirror.

Паводле брытанскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: