ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі з-за ўмяшання ў выбары прэзідэнта

Пад новыя санкцыі ЗША трапілі яхта і самалёты Яўгена Прыгожына.

Фота з сайта censor.net.ua

Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць двух расіян і трох кампаній з-за ўмяшання ў прэзідэнцкія выбары 2016 года.

У санкцыйны спіс трапілі грамадзяне Расіі Дзяніс Кузьмін і Ігар Несцераў. Паводле дадзеных Мінфіна ЗША, яны звязаны з «Агенцтвам інтэрнэт-даследаванняў» бізнесоўца Яўгена Прыгожына.

Пад санкцыі трапілі і тры звязаных з Прыгожыным кампаніі. Гэта Autolex Transport і Beratex Group, зарэгістраваныя на Сейшэльскіх астравах, а таксама Linburg Industries, зарэгістраваная ў Чэхіі.

У санкцыйны спіс таксама ўключаная яхта “St. Vitamin” і тры прыватныя самалёты, запісаныя на гэтыя кампаніі, — Мінфін ЗША палічыў, што транспартныя сродкі належаць Прыгожыну.

Сэрвісы, якія адсочваюць перамяшчэння паветраных судоў, адзначаюць, што самалёты лёталі як унутрырасійскімі маршрутамі (у асноўным паміж Масквой, Пецярбургам і Растовам), так і міжнароднымі. Яхта “St. Vitamin”, даўжынёй 37 метраў, апошні раз хадзіла з Геленджыку ў Наварасійск 24 верасня.

Паводле амерыканскіх уладаў, «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» расійскага бізнесоўца Яўгена Прыгожына, якое называюць «фабрыкай троляў», пісала ў сацсетках пасты ў падтрымку Дональда Трампа і супраць яго апаненткі на выбарах 2016 года Хілары Клінтан.

Нагадаем, у 2018 годзе самога Прыгожына, «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» і 12 яго супрацоўнікаў абвінавацілі ва ўмяшанні ў амерыканскія выбары. Мінфін ЗША ўнёс «фабрыку троляў» і яе работнікаў у санкцыйны спіс; а Прыгожын фігураваў у ім і раней. Усяго з-за меркаванага ўмяшання ў выбары прэзідэнта ЗША пад санкцыі патрапілі больш за 20 расіян і пяць кампаній з Расіі.

Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: