ЗША ўводзяць санкцыі супраць краін, якія не забіраюць сваіх грамадзян

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб візавых санкцыях у дачыненні да краінаў, якія адмаўляюцца вяртаць сваіх грамадзян на радзіму ва ўмовах пандэміі каронавіруса.
Дональд Трамп

Дональд Трамп

«Краіны, якія адмаўляюцца або беспадстаўна адкладаюць вяртанне сваіх грамадзян, падданых або рэзідэнтаў з ЗША падчас пандэміі, выкліканай SARS-CoV-2, ствараюць недапушчальныя рызыкі для здароўя амерыканцаў», — гаворыцца ва ўказе Трампа.

Там адзначаецца, што інфармацыю аб парушэннях краін павінен паведаміць дзяржсакратару ЗША міністр унутранай бяспекі.

«Дзяржаўны сакратар павінен як мага хутчэй, але не пазней чым праз 7 дзён пасля атрымання паведамлення, прыняць план па ўвядзенні візавых санкцый і прыступіць да яго рэалізацыі», — падкрэсліваецца ў дакуменце.

Указ спыняе сваё дзеянне з 31 снежня 2020 года, калі не будзе працягнуты.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: