ЗША ўзмацняюць ціск на еўрапейскіх падрадчыкаў «Паўночнага патоку — 2»

Прадстаўнікі ЗША маюць намер перашкодзіць завяршэнню будаўніцтва газаправода «Паўночны паток — 2» і паказалі еўрапейскім падрадчыкаў на «далёкасяжныя наступствы» іх работ, піша Welt am Sonntag.
ЗША ўзмацняюць ціск на еўрапейскія і нямецкія кампаніі, якія ўдзельнічаюць у будаванні газаправода «Паўночны паток - 2», піша выданне Welt am Sonntag ў нядзелю, 26 ліпеня. Па яго звестках, прадстаўнікі Злучаных Штатаў у мінулыя дні правялі відэаперамовы з падрадчыкамі, каб падкрэсліць «далёкасяжныя наступствы далейшага ўдзелу ў праекце».

У кансультацыях ўдзельнічала да 12 прадстаўнікоў урада ЗША, якія «у прыязным тоне» адзначылі, што маюць намер «перашкодзіць завяршэнню будаўніцтва», заявіў неназваны суразмоўца выдання, знаёмы з ходам перамоваў. Пагроза з'яўляецца «вельмі сур'ёзнай», дадаў ён.


Дзяржсакратар ЗША Пампеа прыгразіў новымі санкцыямі за газаправод

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа раней папярэдзіў, што ўдзельнікі праекта па будаўніцтве «Паўночнага патоку - 2» падпадуць пад закон CAATSA «Аб супрацьдзеянні супернікам Амерыкі пасродкам санкцый» ад 2017 года. Афіцыйны Берлін прыняў да ведама словы кіраўніка Дзярждэпартамента, пры гэтым палічыў, што экстэрытарыяльнасць санкцыі Вашынгтона «супярэчыць міжнароднаму праву». Расія ж назвала пазіцыю ЗША прыкладам палітычнага ціску і нядобрасумленнай канкурэнцыі.

Работы па будаўніцтве газаправода «Паўночнага патоку - 2» прыпыненыя з-за санкцый ЗША ў дачыненні да еўрапейскіх падрадчыкаў, якія ўступілі ў сілу ў снежні 2019 года. Меры прадугледжваюць забарону на ўезд у Злучаныя Штаты для прадстаўнікоў гэтых кампаній, а таксама замарозку любых актываў на тэрыторыі краіны.

ЗША выступаюць супраць будаўніцтва газаправода. На іх думку, ён ўзмоцніць залежнасць Еўропы ад паставак расійскага газу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: