ЗША. Выміранне выратуе планету?

Апошнім часам мы сутыкнуліся з такой з’явай, як кліматычны экстрэмізм.

Аўтарка кнігі The Ahuman Manifesto Патрысія МакКомак. Фота metro.co.uk

Гаворка пра арганізацыі накшталт Extinction Rebellion, якія намагаюцца змагацца за клімат радыкальнымі сродкамі аж да акцый сабатажу і блакадаў аўтамабільных дарог.

Аднак некаторыя лічаць, што і гэтага недастаткова. Сярод іх — Патрысія МакКомак, выкладчыца філасофіі ў брытанскім універсітэце, якая нядаўна выдала кнігу The Ahuman Manifesto.

Кніга мела вялі рэзананс праз незвычайны заклік: аўтарка прапануе чалавецтву паступова ўвесці жорсткія абмежаванні на нараджэнне дзяцей. Гэта дазволіць зменшыць маштабы спажывання і, адпаведна, эксплуатацыі прыроды.

Прычым забарона нараджаць, як лічыць аўтарка The Ahuman Manifesto, перш за ўсё тычыцца белых еўрапейцаў. Апошнія, маўляў, нясуць адказнасць за капіталізм, які знішчае планету. Дасягнуць радыкальнага скарачэння еўрапейцаў прапануецца за кошт масавай стэрылізацыі.

Нягледзячы на экстравагантнасць тэзісаў кнігі, у яе, як высвятляецца, хапае паслядоўнікаў. Напрыклад, у мінулым годзе фемінісцкая групоўка BirthStrike заклікала жанчын адмаўляцца ад нараджэння дзяцей у імя клімату. Прыкладна 5400 жанчын у Канадзе і ў Брытаніі падтрымалі незвычайную ідэю.

Паводле нямецкай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: