ЗША заклікаюць Украіну расследваць забойствы Гангадзэ і Шарамета

Амбасада ЗША ва Украіне заклікае ўкраінскія ўлады расследаваць злачынствы супраць украінскіх журналістаў.
Георгій Гангадзэ і Павел Шарамет

Георгій Гангадзэ і Павел Шарамет

«У Міжнародны дзень спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў мы разам з украінскім народам заклікаем да справядлівасці ў дачыненні да сем'яў Георгія Гангадзэ, Паўла Шарамета і іншых журналістаў, якія трагічна згубілі жыццё, смела шукаючы праўды», — сказана ў паведамленні амбасады на старонцы ў Фэйсбуку.


ЗША таксама заклікаюць Расію і сілы, якія яна падтрымлівае, неадкладна вызваліць украінскіх журналістаў, несправядліва затрыманых за сваю працу на ўсходзе Украіны і ў Крыме.

Як паведамлялася, у снежні 2013 года Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю, у якой пастанавіла абвясціць 2 лістапада Міжнародным днём спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў. Дата была абраная ў памяць аб двух французскіх журналістах, забітых у Малі 2 лістапада 2013 года.

Паводле facebbok.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!