ЗША знішчылі аднаго з лідараў «Аль-Каіды

Муджахід аль-Адані быў адным з ключавых кіраўнікоў тэрарыстаў у рэгіёне, паведамляе «Радыё Свабода».
 


Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што ў выніку паветраных удараў у цэнтральным Емене былі знішчаны пяць тэрарыстаў «Аль-Каіды».

У заяве Цэнтральнага камандавання Узброеных сілаў ЗША гаворыцца, што авіяўдары былі ўчыненыя 20 лістапада. Іх мэтай быў Муджахід аль-Адані, таксама вядомай, як Мухамад Шукры, лідар «Аль-Каіды» і чацвёра яго набліжаных.

Паводле тэксту заявы, аль-Адані планіраваў і ўчыняў тэрарыстычныя атакі супраць Емена і сілаў міжнароднай кааліцыі. Ён валодаў значнай уладай і ўплывам у «Аль-Каідзе на Арабскім паўвостраве».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: