ЗША. Зрабіць жанчыну жанчынай зноў!

Аказваецца, у свеце існуе шмат мужчынаў, якім не падабаецца цяперашняя хваля фемінізму.

Эрл Моран малюе пін-ап-плакат з выявай Мэрылін Манро. Фота: messynessychic.com.

Каб супрацьстаяць ёй, яны нядаўна сабраліся ў Фларыдзе на сваю канферэнцыю. Галоўным лейтматывам выступаў яе ўдзельнікаў была тэма пагрозы фемінізму для жанчын. Па словах спікераў, фемінізм выклікае ў жанчын фрустрацыю і фізічную дэградацыю.

Вынікам канферэнцыі стала незвычайная ідэя змагацца з феміністкамі за кошт… жаночага хараства. Праціўнікам фемінізму прапануецца казаць жанчынам як мага больш камплементаў, фліртаваць, навязваць рамантычныя адносіны.

Сутнасць прыёму палягае ў тым, каб абудзіць у прадстаўніц супрацьлеглага полу жаданне быць прыгожай. Такім чынам жанчына замест удзелу ў акцыях феміністак будзе абіраць заняткі фітнесам і паходы ў салоны прыгажосці.

Пакуль падступная задума выклікала толькі смех у мясцовай прэсе. Журналісты не вераць, што мужчыны кансерватыўных поглядаў, якія звычайна бачаць у жанчыне маці і хатнюю гаспадыню, здольныя паводзіць сябе як вялікія рамантыкі.

Паводле амерыканскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: