Жылы дом абрынуўся ў Казахстане: дзевяць чалавек загінулі

Пад заваламі застаюцца жывыя людзі, да выратавальнай аперацыі прыцягнулі 280 чалавек.

Ратавальнікі працуюць на месцы, дзе абрынуўся жылы дом. Фота MVD KAZAKHSTAN


Па меншай меры дзевяць чалавек загінулі пры абрушэнні жылога дома ў Карагандзінскай вобласці Казахстана. У пасёлку Шахан у ноч на панядзелак абрынулася частка шматпавярховіка. Меркавана, гэта здарылася з-за выбуху катла ацяплення, паведамілі ў мясцовым аператыўным штабе.

Як паведамляе агенцтва Інтэрфакс, ратавальнікі дасталі з-пад абломкаў целы дзевяці чалавек, яшчэ двое падаюць прыкметы жыцця пад заваламі, іх спрабуюць выратаваць, вядуць разбор завалаў.

Сярод загінулых было трое дзяцей, паведаміў агенцтву "Россия сегодня" афіцыйны прадстаўнік Камітэта па надзвычайных сітуацыях  Казахстан Руслан МУС Іманкулаў.

Фота MVD KAZAKHSTAN


"На дадзены момант з-пад завалаў дасталі дзевяць загінулых. З іх трое мужчын, тры жанчыны, трое дзяцей (двое — дзеці 2016 года нараджэння, адзін — 2010 года нараджэння). Таксама знайшлі жывога мужчыну, 32 гады", — паведамляе МУС Казахстана на сваім сайце.

Да ліквідацыі наступстваў абвалу прыцягнулі 280 чалавек, сярод якіх ратавальнікі, супрацоўнікі паліцыі, салдаты Нацыянальнай гвардыі і прыватныя прадпрымальнікі.


Паводле ВВС



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: