Жырыноўскі прапанаваў Расіі напасці на Украіну, і адначасна рассакрэціў страты Расіі ў вайне на Данбасе

Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі заявіў аб тым, што ў бліжэйшы час магчымая правакацыя на Данбасе, а таму прапанаваў «далбануць па ўсіх узброеных сілах Украіны, каб не засталося ніводнага салдата і афіцэра».

Фота УНіАН


Па словах Жырыноўскага, удар па Украіне павінен быць нанесены «без абвяшчэння вайны», піша УНІАН.

Ён дадаў, што Расіі неабходна займаць больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Кіева. Таксама Жырыноўскі адзначыў, што факт нападу на Украіну будзе апраўданы тым, што на Данбасе загінулі 15 тысяч расійцаў, а ў засценках СБУ па тэрыторыі ўсёй Украіны, нібыта, трымаюць расійскіх грамадзян.

Варта адзначыць, што страты СССР у Афганістане за ўвесь перыяд знаходжання там савецкіх войскаў склалі 13.300 чалавек.

Паводле даных ААН, з 14 красавіка 2014 года па 31 кастрычніка 2019 года ў Данбасе загінулі каля 4100 вайскоўцаў украінскай арміі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: