Амністыя на зброю. Жыхар Чэхіі каля 30 гадоў захоўваў дома ружовы танк і артустаноўку
У Чэхіі праходзіць зброевая амністыя. Людзі могуць здаваць зброю, якую трымаюць
незаконна, — і пры гэтым не тлумачыць, адкуль яна ўзялася, і не падпасці пад
пераслед. Яны таксама могуць падаць заяву на рэгістрацыю сваёй зброі, што захоўваецца
незаконна, і легалізаваць яе.